Утверждена Государственная программа сотрудничества с белорусами зарубежья «Белорусы в мире» на 2013-2015 гг.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 снежня 2013 г. №1035 зацверджана Дзяржаўная праграма супрацоўніцтва з беларусамі замежжа «Беларусы ў свеце» на 2013-2015 гады. Дзяржаўная праграма накіравана на забеспячэнне комплекснага ўзаемадзеяння органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх аб'яднанняў Рэспублікі Беларусь з беларусамі замежжа, далучэнне беларускай дыяспары да ўдзелу ў рэалізацыі праграм сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця Рэспублікі Беларусь, захаванне і падтрымку яе нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці. Мэтай Дзяржаўнай праграмы з'яўляецца стварэнне сістэмы дзяржаўнай падтрымкі і развіцця партнёрскага супрацоўніцтва з беларусамі замежжа ў сацыяльна-эканамічнай, інфармацыйнай, адукацыйнай, культурнай і іншых сферах. Заказчыкам-каардынатарам Дзяржаўнай праграмы вызначана Міністэрства культуры.